Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Саміту ААН па ўстойлівым развіцці са шкадаваннем заўважыў, што свет прыйшоў да Саміту раз'яднаным і падзеленым як ніколі раней за апошнія тры дзесяцігоддзі. На думку Прэзідэнта Беларусі, для гэтага неабходна сустракацца і весці дыялог, знаходзіць магчымасць канструктыўнага ўзаемадзеяння, а дамовіўшыся, дзейнічаць.
Таксама адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Генеральным сакратаром ААН. Пан Гі Мун падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за паслядоўную падтрымку ААН і актыўную дзейнасць Беларусі ў Арганізацыі. Прэзідэнт Беларусі і Генсакратар ААН абмеркавалі сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, падкрэсліўшы недапушчальнасць ў любым канфлікце ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Прэзідэнт Беларусі адзначыў неабходнасць прыняць тэрміновыя рашучыя меры, накіраваныя на спыненне ваенных дзеянняў, асабліва з улікам магчымага разрастання канфлікту на ўсю тэрыторыю Еўропы. Пан Гі Мун падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку рашэння канфлікту ва Украіне і адзначыў, што Мінск стаў сімвалам міру.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz