Лідары гатовы рэалізаваць ідэю спалучэння ЕАЭС і эканамічнага пояса "Шаўковы шлях". Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пашыраным пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Уфе.
Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, краіны - удзельніцы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва маюць намер стварыць Міжнародны цэнтр праектнага фінансавання на базе міжбанкаўскага аб'яднання Арганізацыі. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што ўдасканаленне супрацоўніцтва краін Арганізацыі ў фінансавай сферы з'яўляецца адной з прыярытэтных задач. Пуцін таксама лічыць неабходным больш актыўна задзейнічаць магчымасці ўжо існуючых у рэгіёне фінансавых структур - Еўразійскага банка развіцця, Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый і ствараемага новага банка развіцця БРІКС.
Нагадаем, Беларусь атрымае статус назіральніка ў ШАС.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz