Беларусь выступае за павышэнне значнасці Генасамблеі ААН пры вырашэнні пытанняў умацавання міжнароднага міру і бяспекі. Пра гэта заявіў у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Юрый Ярашэвіч. Ён падкрэсліў стратэгічную неабходнасць прыняцця мер для павышэння здольнасці Генасамблеі аператыўна, адэкватна і рэзультатыўна рэагаваць на актуальныя пытанні міжнароднага жыцця. Акрамя таго, падчас пасяджэння Беларусь падтрымала ініцыятывы Венесуэлы і Кубы, накіраваныя на ўзмацненне ролі Генасамблеі ў вырашэнні ключавых міжнародных пытанняў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz