Першым старшынёй у Еўразійскім эканамічным саюзе стане Беларусь. Гэтае рашэнне прынялі ў Маскве, дзе прайшлі адразу два саміты - ЕАЭС і АДКБ. Падпісаны і дакументы аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб ЕАЭС. Бішкек спадзяецца завяршыць усе працэдуры да 9-га мая. Па выніках саміту Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што перамовы былі няпростымі. Задачы стаяць амбіцыйныя, і для іх рэалізацыі трэба будзе вырашыць шэраг праблем. Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыехаў у Маскву не для таго, каб "нешта адшчыкнуць ад Расіі". Ён дадаў, што калі расіянам будзе нешта трэба і Беларусь на нешта здольная, то заўсёды падставіць сваё плячо.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz