Унікальная выстава «Ёлка майго дзяцінства» адкрылася ў гомельскім палацы Румянцавых- Паскевічаў. Тут прадстаўлена больш за 750 ёлачных цацак, некаторым з якіх каля ста гадоў. Рэдкія экспанаты прывезлі з прыватных калекцый і фондаў палацавага музея. Гісторыю елачных цацак даўжынёй ў цэлае стагоддзе дапаўняе народны лялечны тэатр «Батлейка», лялькі-персанажы для яго супрацоўнікі музея стварылі самі. Наведвальнікі змогуць убачыць спектаклі на калядную тэматыку. А пасля паспрабаваць самім распісаць шкляны шар для ёлкі, як гэта рабілі напярэдадні Новага года і Каляд нашы прабабулі і прадзядулі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz