Беларускі бок вітае намер Вашынгтона і Гаваны аднавіць дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Куба і Злучанымі Штатамі Амерыкі і нармалізаваць двухбаковы дыялог. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Па яго словах, адмова ад спроб ізаляцыі, аднаўленне прамых кантактаў з'яўляюцца крокамі ў правільным напрамку. Дзмітрый Мірончык выказаў спадзяванне, што далейшы прагрэс у кубінска-амерыканскіх адносінах стане наглядным сведчаннем контрпрадукцыйнасці і неэфектыўнасці аднабаковых абмежавальных мер, прывядзе да пераасэнсавання і адмовы ад іх выкарыстання ў якасці інструмента знешняй палітыкі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz