XXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" з 7 па 14 лістапада пройдзе пад дэвізам "Такое рознае кіно!" Тым самым кінафестываль робіць акцэнт на разнастайнасці фільмаў, прадстаўленых як у конкурсных, так і ў пазаконкурсных праграмах. Ігравое кіно суседнічае з дакументальным. На экранах Мінска з'яўляюцца і сусветныя прэм'еры прызнаных майстроў, і дэбюты маладых рэжысёраў. Жанравае і аўтарскае кіно, меладрамы, трылеры, драмы і камедыі. Кожны зможа знайсці нешта цікавае для сябе. На постары фестывалю - цемра кіназалы, прамень праектара, дзясяткі розных рэжысёрскіх крэслаў, што сімвалізуюць разнастайнасць аўтарскіх поглядаў у мастацтве кіно.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz