Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава прайшла ў Мінску, перадае БЕЛТА. Па словах прэзідэнта, пасля такіх сустрэч адбываецца пэўны ўздым у адносінах дзвюх краін, у тым ліку гандлёва-эканамічных і палітычных. У сваю чаргу Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што ў Беларусі і Туркменістана ёсць добрыя перспектывы супрацоўніцтва, у прыватнасці ў машынабудаванні, металургіі, хімічнай індустрыі, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Ён падзякаваў беларускаму боку за падтрымку Туркменістана на міжнароднай арэне, а таксама за супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz