Беларусь заклікае ААН да больш актыўнай падтрымкі намаганняў краін-членаў у галіне развіцця. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў падчас агульнай дыскусіі Другога камітэта Генасамблеі ААН. Валянцін Рыбакоў закрануў шэраг пытанняў развіцця, у тым ліку, выкананне Мэт развіцця тысячагоддзя і распрацоўку парадку дня развіцця на перыяд пасля 2015 года. Ён падкрэсліў ролю ў гэтым працэсе краін з сярэднім узроўнем даходу, у якіх пражывае больш за 70 працэнтаў беднага насельніцтва. Гэтым краінам неабходна распрацоўка новых узгодненых і ўмацаваных механізмаў супрацоўніцтва. Беларускі дыпламат таксама адзначыў неабходнасць забеспячэння даступнасці энергіі і перадавых экалагічных тэхналогій.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz