Магілёўскі аўтамабільны завод упершыню паставіў у Казахстан перспектыўную мадэль самазвала павышанай праходнасці МоАЗ-75054. Тэхніка будзе эксплуатавацца на буйным прадпрыемстве па здабычы і перапрацоўцы марганцавай руднай сыравіны - рудаўпраўленні "Казмарганец". Мадэль машыны прызначана для перавозкі насыпных грузаў і разлічана на эксплуатацыю ў розных кліматычных умовах - як па спецыяльных тэхналагічных дарогах, так і ва ўмовах бездарожжа на грунтах з нізкай апорнай здольнасцю.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz