Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты разглядаюць магчымасць спрашчэння на ўзаемнай аснове візавага рэжыму, паведамляе БЕЛТА Гэта тэма была абмеркавана ў Абу-Дабі на сустрэчы саветніка-пасланніка пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ Сяргея Белагорцава з намеснікам дырэктара консульскага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Фаезам Мубаракам бін Сабаа аль-Кетбі. Беларускі бок акцэнтаваў увагу на важнасці прыняцця ўзаемных мер па лібералізацыі існуючага візавага рэжыму, што садзейнічала б актывізацыі двухбаковых адносін ва ўсіх сферах, уключаючы бізнес, гандаль і турызм.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz