Легендарная цытадэль - Брэсцкая крэпасць - першай прыняла на сябе ўдар. Яе абаронцы на працягу месяца трымалі абарону, хоць сілы з праціўнікам былі няроўныя. Ушанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба над галавой, у крэпасць прыйшлі моладзь, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада і, вядома, ветэраны. Яшчэ адна знакавая дата ў гісторыі горада - сёлета Брэст адзначае сваё 995-годдзе. Роўна столькі гадоў таму ён быў упершыню згаданы ў "Аповесці мінулых гадоў". Да свята горада ў Брэсце арганізавалі першы міжнародны веласіпедны фестываль. Больш за 1000 удзельнікаў прывезлі свае віншаванні з Польшчы, Украіны, Масквы і гарадоў-пабрацімаў Брэста.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz