Турысты змогуць пратэсціраваць балотаступы на новай экалагічнай сцежцы ў заказніку "Ельня" (Віцебская вобласць). Экасцежка "Возераўкі" створана па праекце ЕС / ПРААН "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь", паведамляе БЕЛТА. Адкрыццё экалагічнай сцежкі з насцілам даўжынёй у 1,5 км адбудзецца 25 ліпеня. Яе будаўніцтва - адно з мерапрыемстваў праекта па развіцці турыстычнага патэнцыялу верхавога балота Ельня. Яна павінна прыцягнуць увагу да аднаго з помнікаў ледніковага перыяду. Ельні ўжо каля 9000 гадоў, балота плошчай 200 кв.км – адзін з самых старажытных прыродных аб'ектаў Еўропы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz