Парламенцкае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая будзе развівацца па ўзыходзячай, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы са старшынёй Камітэта па замежных справах Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Кітайскай Народнай Рэспублікі Фу Ян. Як адзначыў Уладзімір Андрэйчанка, Кітай за апошнія 20 гадоў ператварыўся ў адну з сусветных дзяржаў, і ў сучасным свеце за КНР вялікая будучыня. Звяртаючыся да Фу Ян, спікер высока ацаніў яе дыпламатычныя якасці. У сваю чаргу Фу Ян адзначыла, што падчас візіту ў Беларусь у парламенцкай дэлегацыі Кітая дзве мэты: пачуць пажаданні па далейшаму супрацоўніцтву, а таксама абмяняцца думкамі па міжнароднай абстаноўцы. Акрамя таго, па словах Фу Ян, яна зацікаўлена ў актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz