Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным як мага хутчэй ліквідаваць расколіну ў славянскім адзінстве і спыніць братазабойчую вайну ў Украіне. Пра гэта ён заявіў на свяце "Купалле" у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, перадае БЕЛТА.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, дні ад свята "Купалле" ў Александрыі да "Славянскага базару ў Віцебску" з'яўляюцца днямі славянскага адзінства. "Гэта актуальна цяпер. Мы казалі аб нашым славянскім адзінстве трох народаў, якія складаюць аснову гэтага адзінства - рускія, беларусы, украінцы, і гэта было неяк дзяжурна. Пагадзіцеся, што сёння гэта як ніколі актуальна гучыць", - заўважыў беларускі лідэр.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz