Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 2 ліпеня наведае Мінск па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе Крамля. Уладзімір Пуцін возьме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас візіту адбудуцца перагаворы кіраўнікоў дзяржаў, на якіх плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні шматпланавага беларуска-расійскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях, адзначылі ў Крамлі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz