Фестываль нямога кіно пад адкрытым небам пройдзе ў Гродне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. На некалькі вечароў ўнутраны двор Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі ператворыцца ў кінатэатр пад адкрытым небам. Арганізатары фестывалю плануюць надаць кінапаказу ўнікальную атмасферу. Фільмы будуць дэманстравацца пад жывую музыку сучасных беларускіх кампазітараў і выканаўцаў. Прычым музыканты або рыхтуюць аўтарскае музычнае суправаджэнне спецыяльна пад кожны фільм, або аднаўляюць арыгінальныя класічныя мелодыі, якія суправаджалі нямое кіно ў 20-я гады мінулага стагоддзя.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz