Праект стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку павінен быць рэалізаваны ў самыя сціснутыя тэрміны. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, дэлегацыю якіх узначальвае старшыня праўлення Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі "Сінамач" Жэнь Хунбінь. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць таго, што 19 чэрвеня быў закладзены першы камень на будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Прэзідэнт паведаміў, што ў Беларусі пачынае адлік новы праект.
У сваю чаргу Жэнь Хунбінь адзначыў, што найбуйнейшыя кітайскія кампаніі гатовы актыўна ўдзельнічаць у стварэнні і інвесціраванні ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz