Беларусь і Нікарагуа створаць у бліжэйшы час міжурадавую камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Такая дамоўленасць дасягнута падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў гэту краіну. Кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства прыняў Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга. Па словах лідара гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны, візіт міністра замежных спраў у Нікарагуа - відавочны сігнал зацікаўленасці Прэзідэнта Беларусі ў развіцці беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце абмяркоўвалася магчымасць сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у бліжэйшы час. Таксама беларускія прадпрыемствы могуць прыняць удзел у будаўніцтве новага міжакіянскага канала, які пройдзе па тэрыторыі Нікарагуа.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz