Беларусь мае асаблівае значэнне ў забеспячэнні стабільнасці ва Усходняй Еўропе, адзначыў міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутаглу на сустрэчы ў Анкары з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной, - паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Таксама кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турцыі адзначыў устойлівую інтэнсіфікацыю беларуска-турэцкага дыялога на высокім узроўні, эфектыўную рэалізацыю дасягнутых паміж дзвюма краінамі дамоўленасцей. У сваю чаргу Алена Купчына выказалася за пашырэнне беларуска-турэцкага супрацоўніцтва і кантактаў у розных сферах, гэтаму будзе садзейнічаць узаемная адмена віз з 1 чэрвеня 2014 года.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz