Позні матч на «Мінск- Арэне» атрымаўся захапляльным - хуткім, атакуючым, вострым з абодвух бакоў. Калі «Трэ Крунур» спадзяваліся на больш ці менш лёгкую перамогу, то імгненна зразумелі, што гэтая гульня будзе ў большай ступені нагадваць Солт-Лэйк-Сіці-2002, чым усе наступныя іх сустрэчы з беларусамі. Ну а апошнія, вядома ж, не маглі не выкласціся на сто працэнтаў перад роднымі фанатамі, якія чакалі, здавалася, усё сваё жыццё, каб па-сапраўднаму паказаць на што яны здольныя. Як належыць. Па-беларуску. Рэкордна! Гэтым матчам ЧС- 2014 пабіў рэкорд наведвальнасці ў гісторыі першынстваў свету - 582.032 балельшчыкі на ўсіх матчах на сённяшні дзень!
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz