На тэрыторыі Мікалаеўскай вобласці (Украіна) прадстаўнікамі беларускай дыяспары створана грамадская арганізацыя «Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзімы».
Сябры нашай суполкі праводзяць шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай культуры, беларускіх нацыянальных культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія з вялікім задавальненнем наведваюць не толькі нашы суайчыннікі, але і жыхары г. Мікалаева і Мікалаеўскай вобласці. На сваіх мерапрыемствах заўсёды ствараем "маленькі куточак роднага краю". Мы вельмі любім сваю Бацькаўшчыну, нашу беларускую культуру, цудоўную родную мову (самую прыгожую ў свеце), з вялікай любоўю ўспамінаем беларускую прыроду, чысціню гарадоў і вёсак. З задавальненнем распавядаем усім пра цудоўную, прыгожую, міралюбную краіну ў цэнтры Еўропы - Рэспубліку Беларусь. На жаль, па розных абставінах, не ўсе нашы актывісты маюць магчымасць часта бываць на Радзіме.
Карыстаючыся выпадкам, мы шлём прывітанне Мінску, Віцебску, Гомелю, Магілёву, Івацэвічам, Беразіно, Глускаму, Шклоўскаму, Горацкаму, Хоцімскаму, Дрыбінскаму, Пухавіцкаму, Жлобінскаму раёнам.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы правялі літаратурна-музычную кампазіцыю "Родная мова - матуліна мова". Чыталі вершы беларускіх паэтаў, спявалі песні на нашай роднай беларускай мове. Было шмат жадаючых паслухаць нашу мову. Некаторыя гледачы выказвалі сваё зачараванне беларускай мовай. А як нам, прадстаўнікам беларускай дыяспары, было прыемна чуць словы падзякі за праведзенае мерапрыемства ад дыпламатаў Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне, простых жыхароў Мікалаева! Нам таксама хочацца падзякаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне за высокую нагароду - Ганаровую грамату за ўмацаванне беларуска-украінскага гуманітарнага супрацоўніцтва, за падтрымку і дапамогу!
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz