Свае прывітанні дасылаюць беларусы (і не толькі) з італьянскага рэгіёну Калабрыя!
Асацыяцыі «Беларусь-Калабрыя» - два гады. Кіраўнік – Вольга Бокач. Суполка праводзіць беларускія святы, знаёміць італьянцаў і прадстаўнікоў іншых народаў, што жывуць у рэгіёне, з нашай культурай, звычаямі і традыцыямі.
Ансамбль «Купалінка» - удзельнік мясцовых свят і фестываляў.
Пры ўдзеле асацыяцыі «Беларусь-Калабрыя» створана праваслаўная абшчына і дзіцячы праваслаўны цэнтр. У планах – арганізацыя паломніцкіх тураў у Італію.
Калядную ёлку з Дзедам Марозам і Снягурачкай правялі нашы землякі для беларуска- і рускамоўных дзетак.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz