Інтарэс Узбекістана да супрацоўніцтва з Беларуссю быў заўсёды, заявіў старшыня Камітэта Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан па пытаннях міжнародных адносін, знешнеэканамічных сувязей, замежных інвестыцый і турызму Раўшанбек Алімаў, перадае БЕЛТА.
"Інтарэс да супрацоўніцтва з Беларуссю ва Узбекістана быў заўсёды. Нашы адносіны маюць глыбокую гісторыю. Але гэты інтарэс кратна ўзрос за апошнія гады. Мы ўбачылі, што Беларусь дзякуючы рэформам і пераўтварэнням дасягнула такіх вышынь развіцця, валодае такім патэнцыялам, які цікавы Узбекістану", - сказаў Раўшанбек Алімаў.
Паводле яго слоў, супрацоўніцтва з Беларуссю цікава па ўсіх напрамках. "З пункту гледжання прыцягнення інвестыцый, развіцця гандлёвых сувязей, абмену вопытам, асабліва ў сферы адукацыі", - удакладніў старшыня камітэта.
"І гэты візіт паказаў, наколькі мы сапраўды можам ажыццяўляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, сумесна дасягаць яшчэ большых вынікаў. Хачу падзякаваць беларускаму боку за выдатную арганізацыю ўсіх мерапрыемстваў візіту, за традыцыйную беларускую гасціннасць і ветлівасць і запэўніць, што мы, парламентарыі, зробім усё, што ад нас залежыць, каб на практыцы рэалізаваць дасягнутыя дамоўленасці. А яны з пункту гледжання міжпарламенцкага супрацоўніцтва па выніках візіту адкрываюць зусім новыя магчымасці, можна сказаць, новую старонку. Нам здавалася, што мы вельмі шмат робім, але візіт паказаў, што работы яшчэ непачаты край", - сказаў Раўшанбек Алімаў.
Па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь краіну з афіцыйным візітам з 4 па 7 верасня наведвае парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Танзілой Нарбаевай. У час візіту было арганізавана правядзенне Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму. У рамках форуму прайшлі секцыйныя пасяджэнні і адбылося пленарнае пасяджэнне на тэму "Жанчыны ў бізнесе - патэнцыял для развіцця дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана".
Арганізатар форуму - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz