З Беларусі ў Кітай – за 14 дзён (аўдыя)


 

З Беларусі ў Кітай – за 14 дзён. Прадпрыемства «Белмытсэрвіс» адправілі кантэйнерным цягніком з Мінска 2000 кубаметраў піламатэрыялаў з хвоі. За першае паўгоддзе транзітам праз Расію, Казахстан, Манголію ў Кітайскую Народную Рэспубліку адпраўлена 9 цягнікоў. «Белмытсэрвіс» ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс - Адзін шлях» актыўна развівае праекты па перавозцы грузаў чыгункай і выступае адначасова грузаатрымальнікам, адпраўшчыкам, сааператарам і экспедытарам кантэйнерных цягнікоў. Больш падрабязна - першы намеснік генеральнага дырэктара «Белмытсэрвіс» Алена Скрыпчык:

 

 

Чыгуначныя перавозкі - адзін з самых эканамічных, надзейных і дакладных спосабаў дастаўкі грузаў, універсальны пры дастаўцы вялікіх аб'ёмаў тавару на значныя адлегласці, гэтым і тлумачацца яго высокія рынкавыя паказчыкі. Сетка «Белмытсэрвіс» ўключае ў сябе 8 сучасных транспартна-лагістычных цэнтраў класа «А» агульнай плошчай больш за 70 тысяч метраў квадратных, пад'язныя шляхі і кантэйнерную пляцоўку ў Мінскім раёне. Прадпрыемства забяспечвае хуткія, надзейныя і рэгулярныя перавозкі ў краіны Еўропы, Прыбалтыйскага рэгіёну, Азіі. Намэнклятура паставак тавараў досыць шырокая: пачынаючы з буйнагабарытных зборных грузаў, заканчваючы прадуктамі харчавання.

 


 

Улічваючы стратэгічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, мытнымі органамі і арганізацыямі на пастаяннай аснове праводзіцца праца па спрашчэнні мытных працэдур у галіне міжнародных перавозак па кірунку Кітай-Беларусь-Кітай. Важна, што пры адпраўцы цягнікоў прадпрыемствам за адзін дзень аказваецца поўны комплекс лагістычных паслуг, які ўключае ў сябе не толькі кансалідацыю тавару, але і захоўванне, афармленне ўсёй неабходнай дакументацыі, а таксама транспартна-экспедыцыйнае абслугоўванне на ўсім шляху.

 


 

«Белмытсэрвіс» забяспечвае перавозку грузаў усімі відамі транспарту: аўтамабільным, чыгуначным, марскім і авіятранспартам. Тэрміны дастаўкі залежаць у першую чаргу ад віду транспарту і ўмоў захоўвання самОга грузу. Кантэйнерны цягнік пераадолее больш за 7 тысяч кіламетраў за 14 дзён і адправіцца ў тры кітайскія гарады.

 


 

З улікам партнёрскай сеткі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, «Белмытсэрвіс» ажыццяўляе пошук вытворцаў тавараў для далейшай рэалізацыі на рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі ў адпаведнасці з патрэбамі пакупніка, забяспечвае поўнае суправаджэнне гандлёвай здзелкі паміж заводам-вытворцам і канчатковым атрымальнікам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У перспектыве плануецца павелічэнне адправак да 4 разоу на месяц.

 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
03.20 Belarus in the World Community (EN)

Dalej:
03.40 Made in Belarus (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

01.05.24 - 18.00
01.05.24 - 19.00