Міжнародная летняя школа беларусістыкі – 2020 (відэа)



Пяты сезон унікальнага праекта! Міжнародная летняя школа беларусістыкі пройдзе з 17 па 28 жніўня і аб'яднае прадстаўнікоў розных краін і розных узростаў, якіх цікавіць Беларусь. Гэта спецыялісты у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспіранты і студэнты, перакладчыкі, беларусы замежжа і ўсе захопленыя беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. Сёлета праграма школы будзе арганізавана анлайн.


Актуальнасць правядзення школы абумоўлена таксама магчымасцю актывiзаваць мiжнароднае супрацоўнiцтва з прадстаўнiкамi замежных навуковых школ, якiя займаюцца даследаваннямi ў галiне беларусicтыкi i славiстыкi, абмяняцца вопытам з замежнымi спецыялiстамi — фiлолагамi i культуролагамi. Адукацыйная праграма разлічана як на пачаткоўцаў, якія раней не сутыкаліся з беларускай мовай, так і на тых, хто ўжо вывучаў яе ў школе, універсітэце ці ў непасрэдных стасунках з носьбітамі беларускай мовы. Запланаваны лекцыі па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі; індывідуальныя кансультацыі з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі.



Для прадстаўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у іншых краінах свету, работнікаў Міністэрства замежных спраў будзе арганізавана асобная адукацыйная праграма па развіцці навыкаў валодання вуснай і пісьмовай афіцыйна-дзелавой беларускай мовы “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў”.


Удзельнікі прааналізуюць моўную, гістарычную і культурную спадчыну Беларусі ў форме розных камунікацыйных мерапрыемстваў. З мінулага года арганізаваны курсы беларускай мовы і для дзяцей. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці беларусаў замежжа, дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь за мяжой, і ўсіх дзетак, зацікаўленых беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Адукацыйная праграма распрацавана з улікам узроўневай педагогікі і псіхалогіі і будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з ужываннем гульнявых тэхналогій.


Культурная праграма накіравана на пашырэнне камунікатыўнай і культурнай кампетэнцый навучэнцаў i прадугледжвае наведванне культурных і адукацыйных цэнтраў, музеяў, выстаў, бібліятэк, знаёмства з архітэктурнымі помнікамі Беларусі, сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і студэнтамі беларускiх навучальных устаноў. Міжнародная летняя школа беларусістыкі мае надзвычай важнае значэнне і для міжкультурнага абмену: яна забяспечвае знаёмства з гiстарычнай i культурнай спадчынай Беларусi, сучасным побытам беларусаў, дае магчымасць развiць навыкi i ўменнi беларускага вуснага маўлення.


ЗАЯЎКУ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ШКОЛЕ ТРЭБА ДАСЛАЦЬ ДА 15 ЖНІЎНЯ Ў РЭСПУБЛІКАНСКІ ІНСТЫТУТ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ. ПА ВЫНІКАХ НАВУЧАННЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АТРЫМАЮЦЬ СЕРТЫФІКАТ.

 

Інфармацыя падрыхтавана пры садзейнічанні дзяржаўнай установы адукацыі “РЭСПУБЛІКАНСКІ ІНСТЫТУТ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ”.

 

 

Мантаж – Яраслаў Даніленка

 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
19.40 W świecie białoruskiej literatury (PL)

Dalej:
20.00 Nasz afisz (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

02.05.24 - 18.00
02.05.24 - 19.00