Беларусь зарэгістраваная ў сетцы аказання дапамогі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі

Беларусь зарэгістраваная ў сетцы аказання дапамогі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі. Для гэтага наша краіна вызначыла нацыянальныя рэсурсы, дзе працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, ёсць абсталяванне і матэрыялы, якія могуць быць прадастаўлены для аказання дапамогі іншай дзяржаве. Сетка RANET створана ў 2005 годзе ў рамках стратэгіі МАГАТЭ па падтрымцы практычнай рэалізацыі Канвенцыі аб дапамозе ў выпадку ядзернай або радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі. Удзельніцай канвенцыі з'яўляецца і Беларусь. Свае рэсурсы ў сетцы на дадзены момант зарэгістравала 31 дзяржава, у тым ліку Германія, Кітай, Расія, ЗША, Францыя і Японія.

З пачатку мінулага тыдня эксперты МАГАТЭ праверылі гатоўнасць службаў і падраздзяленняў, якія гарантуюць бяспеку беларускай атамнай электрастанцыі. Як ужо неаднаразова адзначалася, БелАЭС будуецца па самых сучасных стандартах, а галоўнай умовай пры яе ўзвядзенні вызначана менавіта бяспека. Таму для аб'ектыўнай ацэнкі зноў запрошана місія агенцтва.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
22.00 Nachrichten (DE)

Dalej:
22.20 Europäischer Vektor (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

02.05.24 - 18.00
02.05.24 - 19.00