Лукашэнка запусціў адваротны адлік часу да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

Фота: belta.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на абноўленым стадыёне "Дынама" ў Мінску запусціў адваротны адлік часу да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы націснуў на кнопку, пасля чаго на святлодыёдных экранах пачаўся адваротны адлік часу да старту цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Запуск суправаджаўся піратэхнічным эфектам у небе і ў чашы стадыёна.

Як адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка, у 2019 годзе стадыён стане сэрцам II Еўрапейскіх гульняў - грандыёзнай падзеі для Беларусі і ўсёй сусветнай грамадскасці. Тут пройдуць цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў такіх відах спорту, як бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол.

Эксперты Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў высока ацанілі гатоўнасць Мінска за год да старту спаборніцтваў. Праграма спаборніцтваў маючага адбыцца форуму практычна сфарміравана. Будуць разыграны больш за 200 камплектаў узнагарод, а спаборніцтвы па 10 відах спорту будуць адборачнымі на Алімпійскія гульні ў Токіа.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
10.20 Über Belarussisch auf Deutsch (DE)

Dalej:
10.40 Musikzeit (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

04.05.24 -19.00
05.05.24 - 18.00
05.05.24 - 19.00