Найважнейшыя пытанні міжнароднай бяспекі абмяркоўваюць у Мінску

Фота: belta.by

Найважнейшыя пытанні міжнароднай бяспекі абмяркоўваюць у Мінску. У канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" прыняў удзел кіраўнік беларускай дзяржавы.

Мерапрыемства павінна пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрасаюза, Расіі, ЗША і Кітая. Мінск прапаноўвае якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучаснасці і будучыні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Еўропа можа і павінна паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў паміж Усходам і Захадам. Гэта на канферэнцыі заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь не з Расіяй супраць Еўропы і не з Еўропай супраць Расіі, - адзначыў Прэзідэнт.  Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што саюзніцкія адносіны Беларусі з Расіяй, арыентацыя на інтэграцыю ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза ні ў якай меры не ўшчамляюць інтарэсаў краін Еўропы. І наадварот - развіццё адносін з ЕС, ЗША, Захадам не супярэчыць дынаміцы цеснага ўзаемадзеяння на Усходзе, а служыць стварэнню зоны даверу.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
13.20 Music For All (EN)

Dalej:
13.40 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

02.05.24 - 18.00
02.05.24 - 19.00