Письмо и детские воспоминания прислал иркутский белорус Олег Рудаков.

 Вітаю Родны край! Мой кут, маю старонку!! Вітаю Родны Полацак! Маю маці, маіх сваякоў, якія ўсе жывуць у Беларусі.
 
Я з'ехаў зь Беларусі даўно, яшчэ за Савецкім часам, калі мне было 17 год. Так дагэтуль і бадзяюся... Але ў маім сэрцы заўжды жыве Беларусь! І дзе б я ня быў, што не рабіў, я заўжды буду, кожны дзянёчак рабіць штосьці на карысьць Беларускай справе. Я - Беларус! І ганаруся гэтым!
 
А каб вам было весялей, распавяду, як я ў дзяцінстве ва ўзросьце 4 гадоў, абмываў новыя боты па загаду свайго дзеда! Справа была такая. Нарадзіўся я пад Полацкам, у вёсцы Бяздзедавічы. Але наша вёска была "цывілізаванай" у той час: у нас была школа 3-гадовая, клуб, крама, фермы, свой "скотны двор", дзе месьціліся трактары, машыны, камбайны. А самае галоўнае, праз нашу вёску праходзіць шаша, якая выведзе вас у Прыбалтыку. Адным словам, у нас было (пад час майго дзяцінства) шматлюдна і "цывілізавана".
 
А вось мая маці была родам з Бешанковічскага раёну. Яе бацькі жылі ў вельмі далёкай ад "цывілізацыi" вёсцы Дубраўка. Туды нават аўтобусы не хадзілі. Трэба было даежаць да Паліц, а адтуль йсьці пешшу, мо з пару кілометраў. Не было туды і дарогі, бо рэчка перашкаджала заезжаць туды на аўто. Толькі трактары маглі праехаць праз брод. А людзі хадзілі пешшу праз кладку. І вось, калі мне было 4 гады, мая маці ўздумала мяне адправіць туды на лета да бабулі з дзедам. Прывязлі мяне і "кінулі". А я ж прыехаў такі модны, ў пантофлях, а тут паўсюль бруд, пыл, ды высокая трава. А каля хаты вулачка з земляной дарогай. У дождж, дык і не пяройдзеш. Ну мой дзед Дзьмітрый і кажа: "Тут у нас так не паходзіш. Трэба табе боты набыць, заўтра паедзем у Бешанковічы, набудзем штосьці". Паехалі. У краме набылі простыя рэзінавыя боцікі. Але ж новыя! (Дарэчы, мне зрэдку куплялі новы абутак, бо лёс малодшага брата! - данашваў, што заставалася ад старэйшага). А тут мне, набылі новыя рэзінавыя боты!! Я быў шчасьлівы! Можна будзе бадзяцца абы-дзе!!!! І тут дзед раптам кажа: "Ну што, пойдзем у тую харчовую краму, набудзем тое-сёе, каб твае новыя боты "абмыць". Я кажу: "А навошта дзед іх абмываць?". Дзед: "Ну, каб насіліся добра і ды доўга! Трэба абавязкова абмыць!" Штосьці мой дзед там набыў, і мы паехалі ў Дубраўку. На аўтобусе да Паліц, а там пешшу.
 
Жадаў я адразу тыя новыя боты апрануць, каб бегчы у нашу вёску, але дзед забараніў, маўляў шчэ ж не абмылі. Прышлі мы ў хату. Дзед кажа: "Ну хлопча, ты тут пачакай у хаце, я пайду спраўлюся па гаспадарцы, бабулі дапамагу. А потым сядзім мы за стол, паядзім, дый боты твае абмыем! Вось тады ўжо і апранеш іх!" Дзед сышоў.
 
А я разважаю: "Ды пакуль, яны з бабуляй справяцца, пакуль за стол сядуць... Ды што іх чакаць. Сам абмыю!" Узяў вялікі таз. Наліў туды кубкам вады. Стараўся каб не наліць на падлогу. Некалькі кубкаў туды закінуў. Узяў боты, і ў ваду. Сяджу, стараюся, каб жа ж вада і ўнутар набралася. Здаецца добра намачыў!
 
А тут раптам заходзіць у хату бабуля мая Лекса і як вохне: "А, што ты робіш? Навошта ж ты новыя боты намачыў?!!" А я з гонарам адказваю: "Дык дзед сказаў, што каб новыя боты добра і доўга насіліся, трэба іх абмыць!" Бабуля ўсьміхнулася, дый нічога болей не сказала. Пайшла за дзедам. Прыходзяць удвох. Бабуля й кажа: "Ну што дзед, пагледзь! Ты ўнука падбіў боты "абмыць"?!!" Пагледзеў дзед на мае стараньні, дый давай рагатаць. А я не ўцямлю.... Разгубіўся.
 
Але зараз, я ведаю нашу вясковую традыцыю: Калі набыў штосьці новае, каб доўга насілася, альбо працавала, дык трэба гэту "справу абмыць" !!! І вам раю гэта рабіць! Бо сапраўды, дзейнічае!! Толькі не забывайцеся закусваць!
 
Алег Рудакоў.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
17.20 Generation Next (EN)

Dalej:
17.40 Environment (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

28.03.24 - 18.00
28.03.24 - 19.00