Аўтаматычны пагранкантроль у аэрапорце Мінск даступны грамадзянам РФ, Украіны, Казахстана

         Скарыстацца сістэмай "электронных варот" у Нацыянальным аэрапорце Мінск з 21 лістапада па жаданні могуць грамадзяне Расіі, Украіны, Казахстана пры прад'яўленні біяметрычнага пашпарта. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Раней такое права мелі толькі беларусы. Грамадзяне Расіі, Казахстана, Украіны пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск на выбар могуць праходзіць афармленне праз кабіну пашпартнага кантролю або самастойна, скарыстаўшыся асобнай лініяй пагранічнага кантролю, на якой устаноўлены праграмна-апаратны комплекс "электронных варот". У ДПК нагадалі, што перасячэнне дзяржаўнай граніцы з выкарыстаннем тэсціруемай сістэмы "электронных варот" цяпер заключаецца ў аўтаматычнай фіксацыі ўстановачных і біяметрычных даных пасажыра ў сістэме з адначасовай частковай праверкай дакумента службовай асобай органаў пагранічнай службы. "Пакуль у час эксперымента правядзенне пашпартнага кантролю з выкарыстаннем "электронных варот" мае дубліруючы фармат, працэдуру ідэнтыфікацыі, а таксама праверку дакументаў на прадмет іх сапраўднасці ў выніку праводзіць пагранічнік. Аднак далейшае стварэнне эфектыўнай, дзейснай аўтаматызаванай электроннай сістэмы пропуску праз граніцу залежыць ад саміх грамадзян, якія будуць удзельнічаць у эксперыменце. Менавіта пры іх актыўным удзеле з улікам аналізу сістэмы лагічных параметраў будзе ажыццяўляцца дапрацоўка сістэмы электронных варот", - адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
17.00 News (EN)

Dalej:
17.20 Belarusian High Tech (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

30.05.24 - 17.00
30.05.24 - 18.00