Абраз і каўчэг з часткай мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай дастаўлены ў Гомель

фота: www.pravoslavie.by

            Абраз і каўчэг з часткай мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай дастаўлены ў Гомель, паведамілі  ў Гомельскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Каўчэг з часткай мошчаў і абраз блажэннай Матроны Маскоўскай прадаўжае шлях па гарадах Гомельскай епархіі. На гэты момант святыні прыбылі ў храм Праабражэння Гасподняга Гомеля. Рэліквіі прабудуць тут па 4 снежня. Пакланіцца ім можна з 8.00 да 20.00 штодзень. Рэгулярна каля каўчэга будуць праводзіцца малебны і акафісты святой. Святыні дастаўлены з Элісцінскай епархіі Рэспублікі Калмыкія (Расійская Федэрацыя). Да прыбыцця ў Гомель рэліквіі пабывалі ў храмах Жлобіна, Светлагорска і Рэчыцы. Матрона Маскоўская - адна з самых шануемых рускіх святых ХХ стагоддзя. Нарадзіўшыся сляпой, яна мела дар прадбачання, вылечвала хворых, накіроўвала на правільны шлях, прадказвала прыход рэвалюцыі, разбурэнне храмаў і адступленне ад веры, прадракала цяжкі выбар, што стаяў перад народам. Ведала яна і пра тэрмін сваёй смерці, пра тое, што спачатку яе магілу забудуць, а потым вернуцца да яе і будуць звяртацца па дапамогу.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
10.20 Sport.by (DE)

Dalej:
10.40 Musikzeit (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

16.05.24 - 18.00
16.05.24 - 19.00