У Мінску адкрыўся галоўны форум харчовай прамысловасці.
Tuesday, 08.11.2016 - 14:01
На выставе "ПрадЭкспа" больш за 200 удзельнікаў з усяго свету прадстаўляюць свае распрацоўкі. Упершыню на форуме можна ўбачыць стэнд Сірыі. Таксама ў праграме семінары, дэгустацыі і прэзентацыі. Акрамя таго, пройдзе міжнародны Хлебны салон. Сваё майстэрства пакажуць лепшыя кандытары Беларусі.