Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку павялічыліся на $62,1 млн

            Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $62,1 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 лістапада склалі $4 млрд 817,1 млн у эвіваленце. Аб гэтым  паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на $70,5 млн і на 1 лістапада склаў $5 млрд 174,6 млн у эвіваленце. Падтрыманню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Беларусі аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. "Акрамя таго, прынятае выканаўчым саветам МВФ рашэнне аб уключэнні з 1 кастрычніка 2016 года кітайскага юаня ў карзіну валют, што складаюць спецыяльныя правы пазыкі (СДР), дало магчымасць улічваць гэту валюту пры разліку паказчыка золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных (ССРД) МВФ і, такім чынам, пасадзейнічала яго павелічэнню па названай метадалогіі", - адзначылі ў Нацбанку. Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, а таксама зніжэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
17.00 News (EN)

Dalej:
17.20 Military Panorama (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

18.05.24 - 19.00
19.05.24 - 18.00
19.05.24 - 19.00