"Белавія" 3 і 4 лістапада зніжае на 50 працэнтаў тарыфы на ўсе рэйсы да канца зімовага раскладу

"Белавія" 3 і 4 лістапада зніжае на 50 працэнтаў тарыфы на ўсе рэйсы да канца зімовага раскладу, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія "Анатоль Гусараў.

"У бліжэйшыя дні мы правядзём акцыю, прымеркаваную да нашага прафесійнага свята. Будзем прапаноўваць на продаж на сайце тарыфы на ўсе рэйсы да канца зімовага раскладу 50 працэнтаў ад мінімальных тарыфаў", - растлумачыў ён і адзначыў, што цэны на білеты будуць даволі камфортнымі. Напрыклад, білет туды і назад у аэрапорт Жукоўскі будзе каштаваць 35 еўра (уключаючы таксы і зборы).

У авіякампаніі расказалі, што акцыя стартуе 3 лістапада ў 00:01 па мінскім часе. Праходзіць яна будзе 3 і 4 лістапада. Білеты па ёй можна купіць толькі на сайце belavia.by.

Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі і толькі на рэгулярныя маршруты "Белавія". Напрамак Мінск-Бейрут-Мінск і Бейрут-Мінск-Бейрут не ўдзельнічае ў акцыі. Скідка дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск, толькі па маршруце туды-назад.

Перыяд палёту - з 3 лістапада 2016 года па 31 сакавіка 2017 года. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння можа складаць 1 месяц. Змяненні часу і даты вылету забаронены.

Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстаннi білета на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Набытыя па акцыі білеты, у тым ліку пры камбінацыі тарыфу па акцыі з іншым тарыфам, не вяртаецца. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца.

Пералік напрамкаў і кошт білетаў на рэгулярныя напрамкі можна паглядзець на сайце авіякампаніі. Пры адсутнасці акцыйных білетаў на выбраныя даты можна скарыстацца функцыяй "Каляндар тарыфаў" у раздзеле "Заказ білетаў". Колькасць месц па акцыі абмежавана.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
12.40 Ministry of Foreign Affairs Reports (EN)

Dalej:
13.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

30.05.24 - 17.00
30.05.24 - 18.00