ААЭ назвалі канкрэтныя кропкі для патэнцыяльных інвестыцый у Беларусі і гатовы ствараць СП

Канкрэтныя напрамкі для патэнцыяльнага ўкладання інвестыцый у Беларусі і магчымасці па стварэнні сумесных прадпрыемстваў абмеркаваны на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна. Аб гэтым журналістам паведаміў пасол Беларусі ў ААЭ і Катары па сумяшчальніцтве Раман Галоўчанка.

"Гэты напрамак выклікае вельмі вялікі інтарэс эмірацкага боку. Пэўную частку даходаў ад экспарту энерганосьбітаў эмірацкія кампаніі і інвестыцыйныя фонды ўкладваюць у шматабяцальныя і прыбытковыя актывы за мяжой. Гэта як партфельныя інвестыцыі ў каштоўныя паперы, так і прамыя інвестыцыі ў перспектыўныя прадпрыемствы, - расказаў дыпламат. - І нас парадавала, што эмірацкі бок сам для сябе бачыць і назваў пэўныя кропкі, якія яго цікавяць у Беларусі".

"Гэта размова будзе прадоўжана на ўзроўні экспертаў, неабходна пэўная зверка пазіцый. Але сур'ёзны інтарэс эмірацкіх інвестараў мы назіраем", - заявіў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, на перагаворах бакі не абышлі ўвагай і пытанні класічнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб нарасціць пастаўкі прадукцыі на рынак ААЭ у сектарах з канкурэнтнымі перавагамі. "Гэта прадукты харчавання, прадукцыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Усе гэтыя пазіцыі вельмі цікавяць эмірацкі бок", - адзначыў пасол.

Ён удакладніў, што асабліва партнёраў у ААЭ прыцягвае такая форма, як стварэнне сумесных прадпрыемстваў з удзелам іх капіталу на тэрыторыі Беларусі для таго, каб яны пад патрэбы эмірацкага рынку і з веданнем спецыфікі выраблялі прадукцыю з беларускай сыравіны з прыцягненнем беларускіх тэхналогій і персаналу.

"Гэта форма цалкам задавольвае і наш бок. Таму вельмі падрабязна была абмеркавана такая тэматыка. Перад урадамі будзе пастаўлена задача да плануемага ў наступным годзе візіту Наследнага прынца Абу-Дабі канкрэтна прапрацаваць і падрыхтаваць для зацвярджэння 3-4 праекты ў перспектыўных сферах", - расказаў Раман Галоўчанка.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
18.00 News from Belarus (EN)

Dalej:
18.20 Сontours of Cooperation (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

30.05.24 - 17.00
30.05.24 - 18.00