Кабякоў: Беларусь і Намібія могуць пашырыць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і адукацыі

Беларусь і Намібія могуць пашырыць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці і адукацыі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітва.

"Хоць лічбы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Намібіі пакуль вельмі сціплыя, упэўнены, што сёння мы вызначым стратэгічныя напрамкі нашага супрацоўніцтва, найперш у эканамічнай галіне. Цяпер ёсць значны патэнцыял пашырэння супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, здабыўной прамысловасці, адукацыі. Улічваючы развіццё ў Намібіі горназдабыўной галіны, прапануем разгледзець пастаўкі ў вашу краіну кар'ернай тэхнікі, шахтавага абсталявання, а таксама вымяральнага абсталявання радыяцыйнага кантролю, якое запатрабавана пры здабычы ўрану", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што Беларусь з'яўляецца адным з вядучых сусветных вытворцаў пасажырскай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі, трактароў і іншай сельгастэхнікі. "Згодна з праграмамі па механізацыі сельскай гаспадаркі, якія рэалізуюцца ў Афрыцы, мы пастаўляем нашу тэхніку практычна ва ўсе афрыканскія рэгіёны. Нашы прапановы выгадныя тым, што мы гатовы ў пакеце з таварнымі пастаўкамі прадастаўляць сучасныя фінансавыя механізмы і вельмі прывабныя ўмовы продажу беларускай тэхнікі. Гэта экспартнае крэдытаванне, пастаўкі беларускай тэхнікі на ўмовах міжнароднага лізінгу. Таму мы прапануем абмеркаваць магчымасць уключэння нашай тэхнікі ў праграмы, якія рэалізуюцца ў Намібіі і фінансуюцца па лініі дзяржпраграм развіцця і міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Пры вашай падтрымцы мы хацелі б устанавіць трывалыя каналы камунікацыі з намібійскімі партнёрамі для развіцця беларускага тэхналагічнага патэнцыялу на кантыненце", - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што асобным напрамкам супрацоўніцтва можа стаць адукацыя. "Мы гатовы забяспечыць падрыхтоўку кадраў, арганізаваць стажыроўкі па патрэбных спецыяльнасцях, - перш за ўсё гэта сельская гаспадарка, медыцына, інжынерныя і тэхнічныя спецыяльнасці, ваенная справа. Перспектыўным можа быць і супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы. У якасці стартавых праектаў прапануем разгледзець магчымасць супрацоўніцтва ў сферы тэхналогій апрацоўкі даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з нашага касмічнага спадарожніка. Значным праектам можа стаць выкарыстанне шматфункцыянальных беспілотных авіяцыйных комплексаў, распрацаваных Акадэміяй навук", - паведаміў ён.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, Беларусь таксама гатова падзяліцца вопытам стварэння ў Намібіі аграгарадкоў, паўдзельнічаць у рэалізацыі праграм стварэння сацыяльнай інфраструктуры і інжынернага ўладкавання сельскіх паселішчаў, вырашэння задач меліярацыі зямель. "Таксама мы зацікаўлены ў забеспячэнні жыхароў рэгіёна малочнымі прадуктамі, кансервамі, дзіцячым харчаваннем і іншымі прадуктамі. Гэта толькі некаторыя напрамкі супрацоўніцтва, але іх значна больш. І мы гатовы разглядаць усе прапановы па развіцці супрацоўніцтва", - канстатаваў ён.

 Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што адносіны Беларусі з афрыканскімі дзяржавамі апіраюцца на традыцыі дружбы, раўнапраўя і ўзаемнай павагі. "Рэгіён поўдня Афрыкі вельмі прывабны для нашай краіны як перспектыўны рынак, які дынамічна развіваецца. Сённяшні візіт закладзе неабходны фундамент, на аснове якога мы будзем прадаўжаць выбудоўваць плённае ўзаемадзеянне з Намібіяй у духу ўзаемнага і ўсебаковага партнёрства", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Нетумба Нандзі-Ндаітва адзначыла, што Беларусі і Намібіі трэба сур'ёзна развіваць двухбаковае супрацоўніцтва і ўзнімаць яго на якасна новы ўзровень.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
02.40 白俄罗斯-您的朋友 (ZH)

Dalej:
03.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

30.05.24 - 17.00
30.05.24 - 18.00