Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у час рабочай сустрэчы з памочнікам Прэзідэнта Азербайджана па пытаннях абароны, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Азербайджана Вахідам Аліевым абмеркаваў супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Савета бяспекі.
"Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва па лініі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з кампетэнтнымі органамі Азербайджана", - расказалі ў прэс-службе.
У час сустрэчы таксама прайшоў абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz