Кінасеансы з беларускай агучкай пакажуць у кінатэатры “Перамога” (zviazda.by)

          Аб’яднанне “Кінаконг” стала вядомым сталічным кінааматарам дзякуючы агучванню фільмаў на беларускай мове і адмысловым кінапаказам. На гэтым тыдні ён распачынае новы праект пад назвай “Беларускія ўікэнды”, які прадугледжвае асобны фармат, спецыяльную праграму і рэгулярнасць мерапрыемстваў. Штомесяц у выхадныя дні (адсюль і назва) у кінатэатры “Перамога” будуць паказвацца фільмы ў беларускай агучцы, якія загавараць, як і раней, галасамі беларускіх акцёраў і тэлевядучых – Ганны Хітрык, Паўла Харланчука, Сяргея Жбанкова, Уладзіміра Глотава, Святланы Цімохінай і іншых. Ужо 22 і 23 кастрычніка ў “Перамозе” адбудуцца першыя паказы “Беларускіх уікэндаў” – будзе дэманстравацца фільм Майкла Аптэда “Дзіўная лёгкасць”, у кінаконгаўскім перакладзе – “Цудоўна Ласка”.

Карціна, створаная ў 2006 годзе, расказвае пра барацьбу супраць гандлю рабамі ў Вялікабрытаніі, якую ініцыяваў энергічны і мэтанакіраваны палітык Уільям Уілберфорс пасля сустрэчы з былым нявольнікам. Праз церні да зор – ён знаходзіць апанентаў, аднадумцаў і ў выніку ўздзейнічае на развіццё гісторыі.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ёан Грыфіт, Рамола Гарай і Бенедзікт Камбербэтч.

У перспектыве “Беларускіх уікэндаў” яшчэ два паказы. 31 кастрычніка з нагоды Дня Рэфармацыі і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання — фільм “Лютар” рэжысёра Эрыка Ціля пра рэфарматара і багаслова Марціна Лютара. 19 і 20 лістапада — карціна 2014 года “Прыгоды Падзінгтана”, галоўным героем якой з’яўляецца мядзведзік, які прыехаў у Лондан з Перу. Уваход каштуе 1.5 рублі.

Уваход на ўсе астатнія паказы вольны.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
18.00 News from Belarus (EN)

Dalej:
18.20 Window to Belarus (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

04.05.24 -19.00
05.05.24 - 18.00
05.05.24 - 19.00