Першыя за шэсць гадоў кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Даніі пройдуць 26 кастрычніка ў Капенгагене. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Дацкую - намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў па сувязях з Еўропай і Паўночнай Амерыкай Енс Кісленг. Плануецца абмеркаванне тэматыкі беларуска-дацкіх адносін, узаемадзеяння Беларусі з ЕС, а таксама актуальных пытанняў міжнароднага характару.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz