Перспектывы пашырэння інфармацыйнага ўзаемадзеяння абмеркаваў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на сустрэчы з выконваючым абавязкі кіраўніка аддзела камунікацый і сувязей са СМІ сакратарыята АБСЕ Наташай Раяковіч і кіраўніком офіса грамадскай інфармацыі і камунікацый сакратарыята МАГАТЭ Сержам Гасам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У час сустрэчы ў сакратарыяце АБСЕ бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння інфармацыйнага ўзаемадзеяння Беларусі з арганізацыяй, нарошчвання прысутнасці беларускай тэматыкі ў інфармацыйных прадуктах АБСЕ. Адбыўся таксама абмен думкамі аб шляхах павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння пасяджэнняў трохбаковай кантактанай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны і яе рабочых груп", - расказалі ў прэс-службе.
На перагаворах з кіраўніком офіса грамадскай інфармацыі і камунікацый сакратарыята МАГАТЭ Сержам Гасам абмяркоўваліся пытанні наладжвання супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі, уключаючы пашырэнне інфармаванасці беларускай аўдыторыі аб мандаце і сферах работы агенцтва, практычныя пытанні інфармацыйнага забеспячэння ўзаемадзеяння Беларусі і МАГАТЭ, абмен тэматычнымі матэрыяламі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz