Актывізацыю палітычнага ўзаемадзеяння абмеркавалі Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ў час праведзенага 11 кастрычніка ў Мінску другога раўнда палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, эмірацкі - памочнік (у рангу намесніка) міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Фарыс аль-Мазруі.
"Удзельнікі кансультацый абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і глабальнага парадку дня. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці пытанні актывізацыі палітычнага ўзаемадзеяння, уключаючы абмен візітамі, развіцця дагаворна-прававой базы, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях", - расказалі ў ведамстве.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz