Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў шостага склікання

Уладзімір Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання.

Колькасць дэпутацкіх галасоў, пададзеных у падтрымку вылучанай кандыдатуры, склала 109, супраць быў пададзены адзін голас. Такім чынам, выбранне адбылося большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў.

Выступаючы перад дэпутацкім корпусам, Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў за аказаны давер. Спікер выказаў упэўненасць, што ў парламент выбраны дастойныя, неабыякавыя людзі з добрай прафесійнай падрыхтоўкай. Ён таксама выказаў надзею на зладжанае і эфектыўнае супрацоўніцтва па рэалізацыі курсу, зададзенага кіраўніцтвам краіны.

Уладзімір Андрэйчанка быў выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання ў кастрычніку 2008 года, з 18 кастрычніка 2012 года быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў пятага склікання.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ і ІІІ ступені, удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Мае дзве падзякі Прэзідэнта, узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
14.40 بيلاروس بين يديك (AR)

Dalej:
15.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

19.07.25 - 18.00
20.07.25 - 17.00
20.07.25 - 18.00