Беларусь вядзе пастаянную работу па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС - Рыбакоў

Беларусь вядзе пастаянную работу па спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам, паведаміў сёння намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, адказваючы на пытанні членаў Савета Рэспублікі.

"Размова ідзе аб аб'яднанні, якое ўключае ў сябе пэўную колькасць краін. З кожнай з іх неабходна дамовіцца аб тым, каб гэта рашэнне было прынята на карысць Беларусі. Паверце мне, такая работа вядзецца пастаянна", - сказаў Валянцін Рыбакоў.

Паводле яго слоў, з улікам некаторых палітычных складанасцей, якія Еўрасаюз цяпер перажывае ў сувязі з выхадам у агляднай будучыні Вялікабрытаніі з гэтай інтэграцыйнай структуры, а таксама з улікам некаторых іншых палітычных праблем, якія назіраюцца ў Еўрасаюзе (у тым ліку міграцыйнага крызісу, фінансавых цяжкасцей), абмеркаванне з Беларуссю пытанняў аб спрашчэнні або адмене візавага рэжыму не з'яўляецца прыярытэтам для ЕС. "Але работа гэта вядзецца, і вельмі спадзяюся, што яна прывядзе да станоўчага выніку, асабліва на фоне таго, што наша краіна знаходзіцца ў стабільным стане", - дадаў намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
12.00 News (EN)

Dalej:
12.20 Voices of the Century (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

13.06.24 - 17.00
13.06.24 - 18.00