Перспектывы інтэнсіфікацыі дыялогу Беларусі і Судана на вышэйшым і высокім узроўнях абмеркаваны сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Судана ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Надзірам Юсіфам Эльтаебам Бабікерам, паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па асноўных напрамках развіцця двухбаковых адносін у галіне эканомікі, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.
Бакі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне ў фармаце сумеснай беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтве, кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, кантактаў па лініі бізнесу і гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін. Асобная ўвага была ўдзелена актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы сельгасмашынабудавання, АПК, медыцынскіх і адукацыйных паслуг, развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Суданам устаноўлены 15 ліпеня 1999 года. Аб'ём двухбаковага тавараабароту па выніках 2015 года склаў $41,4 млн.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz