Праграма старшынства Беларусі ў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) была абмеркавана на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Італіі Аляксандра Гур'янава з генеральным сакратаром ЦЕІ Джавані Карачола Ды Ветры, якая адбылася 30 верасня, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні і праект праграмы будучага ў 2017 годзе старшынства Беларусі ў ЦЕІ, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Закранута тэматыка агульнага функцыянавання арганізацыі, у тым ліку з пункту гледжання неабходнасці адаптацыі яе дзейнасці да сучасных умоў. На думку Джавані Карачола Ды Ветры, у гэтым кантэксце роля беларускага старшынства будзе вельмі высокая".
Генеральны сакратар ЦЕІ таксама пацвердзіў сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ў міжнароднай канферэнцыі "Закладваючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года", якая пройдзе ў Мінску ў кастрычніку 2016 года, а таксама кансультацыях па пытанні старшынства Беларусі ў ЦЕІ.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz