Ірландыя рэалізуе ў Беларусі праекты па будаўніцтве альтэрнатыўных крыніц энергіі

Ірландыя рэалізуе ў Беларусі праекты па будаўніцтве альтэрнатыўных крыніц энергіі. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у інтэрв'ю радыё ААН, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Мы цяпер сур'ёзна займаемся пытаннямі развіцця альтэрнатыўных відаў энергіі. Працуем вельмі цесна з тымі краінамі, якія маюць вялікі вопыт у гэтай справе, напрыклад, з Ірландыяй, Германіяй. Я, у прыватнасці, адказваю за адзін з праектаў, якія рэалізуюць ірландцы агульным аб'ёмам амаль $100 млн, па будаўніцтве крыніц сонечнай, ветраной энергіі і гэтак далей", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр нагадаў, што вясной бягучага года Беларусь далучылася да Парыжскага пагаднення па клімаце. "Я лічу, што яно падштурхне і нашы традыцыйныя галіны прамысловасці думаць аб інавацыях, аб новых праектах, якія будуць заснаваны на перадавах тэхналогіях і прывядуць да змяншэння выкарыстання традыцыйных відаў энергіі. Таму мы лічым, што наша далучэнне да гэтага пагаднення павінна даць штуршок і эканамічнаму развіццю дзяржавы", - звярнуў увагу ён.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
21.40 Hörerklub (DE)

Dalej:
22.00 Nachrichten (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

13.06.24 - 17.00
13.06.24 - 18.00