Аліеў: Азербайджан і Беларусь знаходзяцца ў вельмі блізкіх і дружалюбных адносінах

Азербайджан і Беларусь знаходзяцца ў вельмі блізкіх і дружалюбных адносінах, краіны супрацоўнічаюць па ўсіх напрамках, ставяцца адна да адной з даверам і павагай, заўсёды падтрымліваюць адна адну. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у аўторак, 20 верасня, на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем.

Ільхам Аліеў адзначыў, што адносіны паміж кіраўнікамі дзвюх краін надаюць імпульс пашырэнню супрацоўніцтва паміж усімі структурамі, у тым ліку тымі, якія займаюцца пытаннямі эканамічнага блока, знешняй палітыкі, бяспекі.

Аліеў таксама канстатаваў важнасць правільнай ацэнкі пагроз у цяперашні складаны час і кансалідацыі сіл супраць гэтых пагроз. Прэзідэнт падкрэсліў значэнне візіту дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі ў Азербайджан з пункту гледжання развіцця двухбаковых адносін і адзначыў важнасць візіту ў кантэксце развіцця супрацоўніцтва, абмеркавання і аператыўнага вырашэння пытанняў парадку дня двухбаковых адносін.

Станіслаў Зась, у сваю чаргу, адзначыў дынамічнае развіццё Азербайджана, асабліва яго сталіцы - Баку.

На сустрэчы было выказана задавальненне ўзаемавыгадным супрацоўніцтвам паміж краінамі ў палітычнай, эканамічнай, ваенна-тэхнічнай і іншых сферах.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Азербайджане 20-23 верасня.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
10.00 Nachrichten (DE)

Dalej:
10.20 Das belarussische Jungsein (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00