Удзел Беларусі ў "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" - гэта фактычна пралог дзяржвізіту Лукашэнкі ў КНР - Снапкоў

Удзел Беларусі ў выстаўцы "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" - гэта фактычна пралог дзяржвізіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

"Удзел Беларусі ў "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" - гэта фактычна пралог дзяржвізіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. Маючая адбыцца сустрэча кіраўнікоў дзвюх краін служыць вялікім стымулам для актывізацыі супрацоўніцтва дзелавых колаў і рэгіёнаў. Многія беларускія дэлегацыі прадоўжаць сваю работу ў Кітаі для завяршэння падрыхтоўкі дакументаў да падпісання ў ходзе маючага адбыцца дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, "Кітай чакае Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, падрыхтаваны пакет дакументаў, які адкрывае новыя гарызонты ў палітычным, інвестыцыйным і гандлёвым супрацоўніцтве дзвюх краін".

Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у пятай "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ва Урумчы. У ходзе работы выстаўкі адбыліся сустрэчы з намеснікам ПК УСНП КНР Айлігэнам Імінбахаем, кіраўніцтвам Міністэрства камерцыі Кітая, урада Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР), Інвестфонда эканамічнага супрацоўніцтва "Кітай - Еўразія".

Таксама праведзены бізнес-брыфінг з удзелам прадстаўнікоў больш як 200 кітайскіх кампаній з 15 рэгіёнаў Беларусі і Кітая. Буйнейшым і самым папулярным на ЭКСПА стаў нацыянальны павільён Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікалі стэнды ААТ "МАЗ", ААТ "БелАЗ", канцэрнаў "Белнафтахім" і "Белдзяржхарчпрам", беларускіх прыватных сельгасвытворцаў.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
13.00 News (EN)

Dalej:
13.20 Music For All (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00