Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі будзе прадстаўлены на выстаўцы "ЭКСПА "Кітай-Еўразія"

Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі будзе прадстаўлены на V выстаўцы "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў горадзе Урумчы - адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Цырымонія адкрыцця выстаўкі адбудзецца 20 верасня. У гэты ж дзень на ёй адкрыецца Нацыянальны павільён Беларусі.

"У бягучым годзе Беларусь прымае ўдзел у "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў якасці ганаровай краіны, што гарантуе беларускім удзельнікам і экспанентам прыярытэтныя выставачныя месцы і павышаную ўвагу з боку кітайскіх СМІ і бізнес-колаў, - праінфармавалі ў прэс-службе. У Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі будуць прадстаўлены Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", канцэрн "Белнафтахім", Беларуская калійная кампанія, БелАЗ, Гомсельмаш, агракамбінат "Дзяржынскі", а таксама фабрыкі "Камунарка", "Спартак", "Слодыч" і іншыя вядомыя прадпрыемствы.

У час выстаўкі адбудзецца другое пасяджэнне рабочай групы па міжрэгіянальным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая, пройдзе форум рэгіёнаў дзвюх краін з прэзентацыямі інвестыцыйнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі, а таксама Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. У склад дэлегацыі ўваходзяць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрама, Мінспорту, ДКНТ, БелГПП, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Кітайска-беларускага СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і іншыя.

Запланаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Народнага ўрада і Сакратаром ЦК КПК Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, а таксама дзелавымі коламі рэгіёна.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
11.40 白俄罗斯-您的朋友 (ZH)

Dalej:
12.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00